21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе заўсёды з адказнасцю рыхтуюцца да святкавання гэтага дня.
Дзень пачаўся з інтэрактыву “Мае любімыя беларускія словы”. Кожны вучань, настаўнік і работнік школы меў магчымасць успомніць свае любімыя беларускія словы і напісаць іх на загадзя падрыхтаваных папяровых “сэрцах”. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была наладжана выстава “Мае любімыя беларускія словы”. Таксама ў кабінеце дзейнічала выстава насценгазет і лістовак “Жывое ў вяках беларускае слова”.




- Сярод вучнеў быў праведзены конкурс чытальнікаў “Жывое ў вяках беларускае слова…” Пераможцай конкурсу стала вучаніца 5 класа Сяргеева Дар’я.
- https://disk.yandex.ru/i/v-mMNbHo3cU9uQ
- Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі інфармацыйныя хвілінкі ў класах пра Дзень роднай мовы. Педагогі заклікалі вучняў старацца гаварыць як мага больш беларускіх слоў.
- З вучнямі 5 – 6 класаў праведзена інтэрактыўная гульня «Знаўцы беларускай мовы». Каманды пяціцікласнікаў і шасцікласнікаў змагаліся за права называцца лепшымі знаўцамі беларускай мовы, адказваючы на пытанні раўндаў “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”.

- Вучні 7 – 8 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі, прысвечанай Дню роднай мовы “Гучы, мая родная мова!” Удзельнікі мерапрыемства працавалі на
- тэматычных прыпынках “З гісторыі Дня роднай мовы”, “Як сказаць па-беларуску”, “Смак мовы”, “Залацінкі народнай мудрасці”. Самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі сертыфікаты на павышэнне адзнакі па беларускай літаратуры на 1 бал.
- Для вучняў 9 – 11 класаў быў арганізаваны кіналекторый: дэманастрацыя і абмеркаванне дакументальнага фільма “Гаворкі Беларусі”.

Міжнародны дзень роднай мовы-2023 у ДУА “Езярышчанская сярэдняя школа імя П.Э. Анціпава” быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі і станоўчымі эмоцыямі.