З 19 па 23 верасня 2022 года ў нашай установе адукацыі праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года вучні нашай школы напісалі рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Трансляцыя дыктанта пачалася ў 13.30 16 верасня. Настрой у вучняў і настаўнікаў быў святочны. Усе ўдзельнікі мерапрыемства хваляваліся, як на экзамене. Асабліва зацікавіла школьнікаў прысутнасць Міністра Адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У напісанні дыктанта ўдзельнічалі 22 вучні.

