3 - 4 верасня 2022 года ў Беларусi адзначаецца Дзень беларускага пicьменства.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, даўно сталі традыцыйнымі ў нашай школе.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры наладзiлi выставу кніг «Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях».
3 верасня для вучняў 8 – 11 класаў было арганiзавана мерапрыемства “Напісанае застаецца...”
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што сёлета рэспубліканскае свята пісьменства і друку адзначаецца ў Добрушы, а юбілейны 30-ты Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў 2023 годзе на радзіме аўтара паэмы "Тарас на Парнасе" Канстанціна Вераніцына - у Гарадку.
Падчас мерапрыемства вучні прадэкламавалі вершы і расказалі пра жыццё і дзейнасць нашага першадрукара. Акрамя гэтага, вучні адказалі на пытанні віктарыны і праверылі свае веды пра гісторыю кнігадрукавання, славутых асветнікаў Беларусі, сталіцы Дня беларускага пісьменства.
Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі вучням упэўніцца ў тым, што дзень беларускага пісьменства асаблівы для нашай краіны, нашага народа.


