Дзень беларускага пісьменства і друку стаў традыцыйным у нашай школе.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры наладзiлi выставу кніг «Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях».
4 верасня для вучняў 9 – 11 класаў было арганiзавана мерапрыемства “З гісторыі беларускага кнігадрукавання”.
Удзельнікі свята «пабывалі» ў цэнтрах культуры і асветы нашай краіны - Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Шклове, Заслаўі, Барысаве, Хойніках, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Смаргоні, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Лельчыцах, Бялынiчах - і даведаліся, што сёлета рэспубліканскае свята пісьменства і друку адбудзецца ў Капылi.
Падчас мерапрыемства вучні прадэкламавалі вершы, разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры прадэманстравалi iлюстрацыi і расказалі пра жыццё і дзейнасць нашага першадрукара.