Нашу ўстанову адукацыі на гэтым мерапрыемстве прадставілі вучні 11 класа Падмазава Анастасія і Бурдыка Эвеліна.
Дзяўчаты прадставілі на суд журы даследчую працу на тэму «Уласнае імя як лінгвакультуралагічны феномен (на прыкладзе імёнаў вучняў, бацькоў і работнікаў нашай школы)».
Мэта даследавання: вызначыць лінгвакультурныя дамінанты ў іменніку школы праз статыстычны, этымалагічны і культурна-семантычны аналіз імёнаў трох пакаленняў - работнікаў, бацькоў і вучняў.
Матэрыялы працы сведчаць пра тое, што беларускі іменаслоў за апошнія паўстагоддзя перайшоў ад аднастайнага савецкага стандарту да надзвычайнай разнастайнасці, адкрытасці да розных культурных уплываў і адначасовага адраджэння нацыянальных і рэлігійных традыцый.
Галоўны вывад, які зрабілі юныя даследчыцы: іменаслоў адной асобна ўзятай школы - гэта жывое люстэрка гісторыі і культуры.
За ўдзел у навуковай канферэнцыі дзяўчаты адзначаны дыпломам 3-й ступені.


