У 8 класе прайшоў конкурс эрудытаў"Наша родная мова".
Удзельнікі конкурсу раздзяліліся на дзве каманды:"Сяброўкі" і "Беларускія бабкі".Яны актыўна ўключыліся ў спаборніцтва.
З цікавасцю адгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову, разгадвалі сканворды, адказвалі на розныя пытанні.
Кожная каманда імкнулася як мага хутчэй даць правільны адказ.
Конкурс праходзіў у вострай і напружанай барацьбе.
Пытанні былі дастаткова складаныя, але ўсё дзеці працавалі дружна і рашуча.
У выніку каманды паспяхова справіліся з заданнямі і атрымалі салодкія прызы.Перамогу атрымала каманда "Беларускія бабкі" і паказала самыя найлепшыя веды.
Конкурс атрымаўся цікавым і пазнавальным.




З вучнямі 6 класа была праведзена віктарына"Пагуляем у родную мову".
Перамогу ў віктарыне атрымаў Арэшкін Фёдар.


У час перапынкаў вучні ўдзельнічалі ў «Моўных хвілінках адпачынку». Гэта былі кароткія, але вельмі цікавыя літаратурныя і лінгвістычныя гульні: адгадванне загадак, гульня «Мема», заданні на ўстанаўленне адпаведнасці.
Такія хвілінкі дапамагалі школьнікам не толькі адпачыць ад урокаў, але і весела правесці час, развіваючы кемлівасць, хуткасць мыслення, любоў да роднага слова.


У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 9 класа прайшоў інтэлектуальны марафон «Загадкі роднай мовы».
Марафон стаў сапраўдным святам ведаў і творчасці: удзельнікі спаборнічалі ў адгадванні загадак, выкананні лінгвістычных заданняў, паказвалі кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе. Асаблівая ўвага была нададзена багаццю беларускай мовы, яе вобразнасці і народнай мудрасці.
Гульнявая форма мерапрыемства зрабіла яго цікавым і захапляльным, а школьнікі яшчэ раз адчулі, што родная мова — гэта ключ да нашай культуры і нацыянальнай самабытнасці.


Падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 7 класа было арганізавана пазакласнае мерапрыемства — гульня «Гаспадыня стала — бульба».
Пазнавальна-забаўляльная гульня дазволіла вучням даведацца пра традыцыі беларускай кухні, пра ролю бульбы ў побыце і культуры беларусаў. Праз конкурсы, загадкі і творчыя заданні дзеці змаглі праявіць кемлівасць, уменне працаваць у камандзе і любоў да роднай спадчыны.

28 лістапада 2025 года ў нашай школе адбылося заключнае мерапрыемства Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Быў. Ёсць. Буду».
Свята было прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — пісьменніка, які пакінуў яркі след у беларускай літаратуры і культуры. Праз вершы, прозу і песні вучні адчулі глыбіню яго творчасці.
Мерапрыемства стала сапраўдным завяршальным акордам тыдня. Удзельнікі адчулі гонар за роднае слова і павагу да спадчыны вялікага майстра.


