11.04.2023 в рамках Недели преемственности с учащимися 4 класса урок русского языка провела Дервоед Н. В. Ребята не только разобрали тему урока, но и познакомились с новыми пословицами и поговорками, в которых встречаются - тся и - ться, и поиграли в игру "Меткий охотник".


11 красавіка ў 4 класе прайшло пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове “Падарожжа на востраў ГУЛЬНЯСЛОЎ”. Мерапрыемства праводзілася падчас Тыдня пераемнасці пры пераходзе вучняў 4 класа ў сярэднюю школу. Для правядзення гульні былі запрошаны падрыхтаваныя вучні 5 класа.

Мэты правядзення мерапрыемства: выклікаць цікавасць да вывучэння беларускай мовы;
пазнаёміць з некаторымі легендамі і паданнямі беларускай зямлі;
раскрыць сутнасць элементаў беларускага фальклору і якасцей душэўнай дабрыні і цеплыні да родных і блізкіх людзей;
прывіваць любоў і пашану да свайго народа, да роднай мовы;
выхоўваць сяброўства, навыкі работы ў камандзе.

У ходзе мерапрыемства вучні здзейснілі падарожжа на дзіўны востраў Гульняслоў і пазнаёміліся з некаторымі легендамі і паданнямі беларускай зямлі. Вучні 4 і 5 класаў разам прайшлі некалькі выпрабаванняў: ПЫТАННІ ДЛЯ КЕМЛІВЫХ, ТАЯМНІЧЫЯ СЛОВЫ, У КРУЗЕ 26 СЛОЎ, ХОД КАНЁМ, ЗАДАННІ ДЛЯ ЎСМЕШКІ, КРЫЛАТЫЯ ВЫРАЗЫ - і паспрабавалі адшукаць папараць-кветку на востраве Гульняслоў.
разгарнуць » / « згарнуць